Правілы ААН і іх прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь
апублікавана 19.11.2021 15:02
Павышэнне ўзроўню якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі аўтамабільнай прамысловасці ў значнай ступені забяспечваецца прымяненнем патрабаванняў Правілаў ААН, якія распрацоўваюцца ў рамках «Пагаднення аб прыняцці аднолькавых тэхнічных прадпісанняў для колавых транспартных сродкаў, прадметаў абсталявання і частак, якія могуць быць устаноўлены і/або выкарыстаны на колавых транспартных сродках, і аб умовах узаемнага прызнання афіцыйных сцвярджэнняў, якія выдаюцца на аснове гэтых прадпісанняў».
Выкананне патрабаванняў гэтых дакументаў пры распрацоўцы і вытворчасці транспартных сродкаў спрыяе забеспячэнню высокага ўзроўню іх бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнасці спажывання паліва і аховы транспартных сродкаў ад проціпраўных дзеянняў, а таксама памяншэнню разнастайнасці нарматыўных патрабаванняў у галіне бяспекі і экалагічных характарыстык транспартных сродкаў.
Рэспубліка Беларусь далучылася да «Пагаднення аб прыняцці аднолькавых тэхнічных прадпісанняў для колавых транспартных сродкаў, прадметаў абсталявання і частак і аб умовах узаемнага прызнання афіцыйных сцвярджэнняў, выдадзеных на аснове гэтых прадпісанняў» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
3 снежня 1994 г. № 247.
Правілы ААН прымаюцца ў якасці дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь.
Для нашай краіны асноўным напрамкам дзейнасці ў галіне правілаў ААН з'яўляецца падтрыманне прынятых у якасці дзяржаўных стандартаў Правілаў ААН у актуальным стане.
Правілы ААН, апублікаваныя на афіцыйным сайце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН
- Правілы ААН № № 1-20
- Правілы ААН №№ 21-40
- Правілы ААН №№ 41-60
- Правілы ААН №№ 61-80
- Правілы ААН №№ 81-100
- Правілы ААН №№ 101-120
- Правілы ААН №№ 121-140
- Правілы ААН №№ 141-160
Інфармацыя аб Правілах ААН, уведзеных у дзеянне ў якасці дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











