Ответы на электронные обращения, носящие массовый характер
опубликовано 14.02.2019 14:26
Ответ на обращения граждан, касающиеся внесения изменений в СТБ 1100-2016 «Пищевая продукция. Информация для потребителя. Общие требования»
В Государственный комитет по стандартизации Республики Беларусь поступают обращения граждан, касающиеся внесения изменений в СТБ 1100-2016 «Пищевая продукция. Информация для потребителя. Общие требования» в отношении использования государственных языков для указания информации в маркировке продукции.
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.
У адпаведнасці з патрабаваннямі ТР МС 022/2011 «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (далей – ТР МС 022/2011) маркіроўка ўпакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і на дзяржаўнай (ых) мове (ах) дзяржавы – члена Мытнага саюза пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве (ах) дзяржавы (дзяржаў) – члена (аў) Мытнага саюза.
Дадзенае палажэнне ўдакладнена ў Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (далей – Дагавор), які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 г.
У раздзеле Х «Тэхнічнае рэгуляванне» (дадатак 9, пункт 6) Дагавора ўстаноўлена, што «пры звароце прадукцыі на тэрыторыі Саюза маркіроўка прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве дзяржаў – членаў на дзяржаўнай (ых) мове (ах) дзяржавы – члена, на тэрыторыі якой рэалізуецца прадукцыя».
Палажэнні Дагавора аб ЕАЭС і ТР МС 022/2011 не забараняюць выкарыстанне беларускай мовы пры ўказанні інфармацыі для спажыўца.
Этыкеткі з інфармацыяй для спажыўца толькі на беларускай мове могуць прымяняцца на прадукцыю, прызначаную для абароту выключна на ўнутраным рынку краіны.
Інфармацыя на рускай мове ў абавязковым парадку патрабуецца ў выпадку экспарту прадукцыі ў любую з краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Госстандарт
Совет Министров Республики Беларусь















