Правовое регулирование [ожидает перевода]
апублікавана 04.10.2019 15:44
Згодна з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З "Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці" добраахвотная сертыфікацыя праводзіцца па ініцыятыве заяўніка на прадмет адпаведнасці аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням:
– тэхнічных кодэксаў усталяванай практыкі
- дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь
- тэхнічных умоў
- міжнародных стандартаў
- міждзяржаўных і іншых рэгіянальных стандартаў
- іншых дакументаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, якія не з'яўляюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь
- грамадзянска-прававых дагавораў, у тым ліку знешнегандлёвых.
Пры добраахвотнай сертыфікацыі заяўнік самастойна выбірае тэхнічныя патрабаванні, на адпаведнасць якім яна праводзіцца, і вызначае наменклатуру кантралюемых паказчыкаў. У наменклатуру гэтых паказчыкаў у абавязковым парадку ўключаюцца паказчыкі бяспекі, калі яны ўстаноўлены тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі на гэты аб'ект ацэнкі адпаведнасці.
Згодна з артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2004 г. № 262-З «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі», калі суб'екты гаспадарання ў добраахвотным парадку заявілі аб абавязковасці выканання дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, а таксама калі прадукцыя, работа, паслуга ці іншы аб'ект стандартызацыі ў добраахвотным парадку сертыфікаваны на адпаведнасць патрабаванням дзяржаўнага стандарту, яны становяцца абавязковымі для выканання.
У агульным выпадку працэдура сертыфікацыі прадукцыі ўключае ў сябе:
- падачу заяўкі і тэхнічнай дакументацыі ў орган па сертыфікацыі (заяўнік);
- вытворчы кантроль (заяўнік);
- аналіз тэхнічнай дакументацыі (орган па сертыфікацыі);
- ідэнтыфікацыю прадукцыі (орган па сертыфікацыі);
- адбор узораў для выпрабаванняў, арганізацыю выпрабаванняў прадукцыі (орган па сертыфікацыі);
- выпрабаванні прадукцыі (выпрабавальная лабараторыя (цэнтр));
- аналіз стану вытворчасці (орган па сертыфікацыі);
- выдачу сертыфіката адпаведнасці (орган па сертыфікацыі);
- маркіроўку прадукцыі знакам "СТБ" (заяўнік).
Канкрэтныя працэдуры і іншыя пытанні пацвярджэння адпаведнасці тэхнічным патрабаванням рэгламентаваны Правіламі пацвярджэння адпаведнасці, зацверджанымі пастановай Дзяржстандарта ад 25 ліпеня 2017 г. № 61.
Работы па сертыфікацыі ажыццяўляюць акрэдытаваныя органы па сертыфікацыі, уключаныя ў рэестр Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін правядзення сертыфікацыі прадукцыі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не рэгламентаваны. У агульным выпадку ён залежыць ад шэрагу фактараў:
- наяўнасці (адсутнасці) у заяўніка на сертыфікацыю прадукцыі ўсяго камплекта дакументаў, якія прыкладаюцца да заяўкі на сертыфікацыю;
- неабходнасці правядзення адбору ўзораў прадукцыі для выпрабаванняў, аналізу стану вытворчасці, выпрабаванняў прадукцыі (у залежнасці ад схемы сертыфікацыі прадукцыі);
- тэрміну правядзення выпрабаванняў у выпрабавальнай лабараторыі (цэнтры), які залежыць ад віду прадукцыі і паказчыкаў, па якіх праводзяцца выпрабаванні.
Такім чынам, тэрмін правядзення сертыфікацыі можа вар'іравацца ў залежнасці ад канкрэтнага віду прадукцыі.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











