Метралагічная атэстацыя сродкаў вымярэнняў

апублікавана 16.11.2018 13:13


Метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў падлягаюць сродкі вымярэнняў, прызначаныя для прымянення ў сферы заканадаўчай метралогіі, якія выраблены ў Рэспубліцы Беларусь або ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь у адзінкавым экзэмпляры, а таксама ў выпадках, прадугледжаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Метралагічная атэстацыя сродкаў вымярэнняў ажыццяўляецца на аснове дагавора юрыдычнымі асобамі, якія ўваходзяць у дзяржаўную метралагічную службу.

Вынікі метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў засведчваюцца пасведчаннем аб метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў.