Аб РЦІФ
апублікавана 16.04.2019 15:36
Рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд (далей – РЦІФ) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357 “Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў " (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2016 г. № 431) з 1 студзеня 2016 г. фарміруецца ў складзе рэспубліканскага бюджэту.
Распарадчыкам сродкаў РЦІФ з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ), за выключэннем сродкаў, накіроўваемых на фінансаванне наступных работ:
- выкананне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, якія забяспечваюць стварэнне новай прадукцыі, новых (удасканаленых) тэхналогій, новых паслуг для Рэспублікі Беларусь (далей – НДВК(Т)Р) (распарадчык, а таксама аб'ём сродкаў вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь);
- фінансаванне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, якія выконваюцца ў рамках рэалізацыі інавацыйных праектаў, работ па арганізацыі і асваенні вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі, створанай у выніку выканання інавацыйных праектаў і заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, і аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пры рэалізацыі інавацыйных праектаў у выглядзе прадастаўлення інавацыйных ваўчараў і грантаў за кошт сродкаў, накіроўваемых на гэтыя мэты Беларускаму інавацыйнаму фонду (распарадчык – Беларускі інавацыйны фонд).
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











