Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце
апублікавана 23.04.2021 12:34

Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце (далей – Алімпіяда) праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2019 № 28 штогод, пачынаючы з 2014 года пры ўдзеле Міністэрства адукацыі.
Мэты Алімпіяды:
- выяўленне студэнтаў і спецыялістаў, якія маюць высокія веды ў галіне менеджменту якасці;
- матывацыя да павышэння ўзроўню ведаў і правільнага разумення патрабаванняў стандартаў у галіне менеджменту;
- развіццё здольнасці прымяняць веды ў практычнай дзейнасці;
- павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у галіне менеджменту.
У Алімпіядзе могуць прымаць удзел студэнты і магістранты (незалежна ад формы атрымання адукацыі) устаноў вышэйшай адукацыі (далей – УВО) Рэспублікі Беларусь (незалежна ад формы ўласнасці), а таксама спецыялісты ў галіне якасці, прафесійная дзейнасць якіх звязана з якасцю прадукцыі і паслуг, ва ўзросце да 30 гадоў.
Удзел у Алімпіядзе можа быць індывідуальным і камандным. У выпадку каманднага ўдзелу каманда павінна складацца з 4 удзельнікаў.
Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.
На першым этапе правядзення Алімпіяды ўдзельнікі ў тэрмін да 1 сакавіка года правядзення Алімпіяды падаюцьва УВО – калі яны з'яўляюцца студэнтамі, магістрантамі, або сакратарыят – калі яны з'яўляюцца спецыялістамі ў галіне якасці (вул. Наватарская, д. 2а, 220053, г. Мінск, БелДІСС, комн. 412, тэл. +375 17 269 69 64, e-mail: ntc@belgiss.by).
- заяўку (у выпадку каманднага ўдзелу інфармацыя падаецца па кожнаму ўдзельніку);
- рэферат на актуальную тэму па праблемах менеджменту або па любой з прапанаваных Дзяржстандартам тэм;
- прэзентацыю.
Удзельнікі, рэфераты якіх атрымалі 60 і больш балаў, дапускаюцца да другога этапу, і ім прысвойваецца статус фіналіста Алімпіяды.
На другім этапе правядзення Алімпіяды УВО да 1 красавіка перадае ў сакратарыят:
- дакументы фіналістаў (заяўку, рэферат, прэзентацыю);
- спіс фіналістаў;
- суправаджальны ліст УВО аб накіраванні дакументаў фіналістаў;
- вынікі ацэнкі рэфератаў.
Падвядзенне вынікаў Алімпіяды, у тым ліку ўзнагароджанне пераможцаў, ажыццяўляецца да 31 мая Рэспубліканскай экспертнай камісіяй, сфарміраванай з прадстаўнікоў Дзяржстандарта, Мінадукацыі, вядучых спецыялістаў арганізацый у галіне менеджменту якасці.
Пераможцы атрымліваюць права на публікацыю працы ў выглядзе навуковага артыкула ў выданнях Дзяржстандарта.
Інфармацыя аб пераможцах Алімпіяды публікуецца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчаецца на сайтах Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by) і Міністэрства адукацыі (www.edu.gov.by) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Інструкцыя аб парадку правядзення Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце
Інструкцыю аб парадку правядзення Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце можна заказаць у БелДІСС па тэл.: +375 17 269 69 12 , а таксама набыць у спецыялізаваныммагазіне «Стандарты» (г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, 220053, тэл. +375 17 269 68 74).
Дадатковую інфармацыю аб Алімпіядзе і неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІСС: 220053, г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, к. 412, тэл. +375 17 269 69 64, факс+375 17 269 69 54, е-mail: ntc@belgiss.by.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











