Нагрудны знак «Лідар якасці»

апублікавана 07.06.2023 17:55


 

Узнагароджанне нагрудным знакам  «Лідар якасці» праводзіцца ў мэтах:

  • уключэння шырокага кола кіраўнікоў у работу па выкарыстанні сучасных форм і метадаў кіравання арганізацыяй;
  • прапаганды перадавога вопыту ў галіне менеджменту і садзейнічання яго шырокаму прымяненню ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь;
  • павышэння аўтарытэту кіраўнікоў і іміджу арганізацый у галіне менеджменту якасці;
  • заахвочвання найбольш прафесійна працуючых у галіне менеджменту кіраўнікоў арганізацый. 

У адпаведнасці з Палажэннем аб нагрудным знаку  «Лідар якасці», зацверджаным Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь В.М. Карашковым 02.12.2008 г., нагрудным знакам узнагароджваюцца кіраўнікі арганізацый Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у дасягненне найвышэйшых вынікаў у галіне якасці прадукцыі (работ, паслуг) і сістэмнага менеджменту, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва арганізацыяй не менш за пяць гадоў.

Сярод тых, хто ўзнагароджваецца, могуць быць кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці, якія маюць сертыфікаваныя сістэмы кіравання і якія неаднаразова з'яўляліся лаўрэатамі конкурсаў Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг, Еўрапейскай прэміі па якасці.

Рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам прымаецца штогод Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і афармляецца загадам.

Кіраўнікам арганізацый, якім прысвоена званне «Лідар якасці», на спецыяльнай цырымоніі ў час правядзення штогадовых рэспубліканскіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня якасці, уручаюцца сведчанне і нагрудны знак.

Для азнаямлення грамадскасці інфармацыя пра кіраўнікоў арганізацый, якім прысвоена званне «Лідар якасці», публікуецца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчаецца на сайце Дзяржстандарта.

Узнагароджанне кіраўнікоў арганізацый нагрудным знакам «Лідар якасці» праводзіцца аднаразова.