Конкурс «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці»
апублікавана 21.06.2023 16:00
- павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці;
- ацэнка ўзроўню правядзення навукова-даследчай працы ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
- стымуляванне адукацыйнай, навуковай і прыкладной дзейнасці ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
- папулярызацыя перадавога вопыту ў галіне менеджменту і кантролю якасці;
- падтрымка таленавітых студэнтаў і магістрантаў, матывацыя навуковых кіраўнікоў дыпломных і навукова-даследчых прац.
- «Лепшая дыпломная праца ў галіне менеджменту якасці»;
- «Лепшая дыпломная праца ў галіне кантролю якасці»;
- «Лепшая навукова-даследчая праца ў галіне менеджменту якасці»;
- «Лепшая навукова-даследчая праца ў галіне кантролю якасці».
Аўтары дапушчаных да другога этапу конкурсу прац у тэрмін да 1 кастрычніка года правядзення конкурсу прадстаўляюць у сакратарыят конкурснай камісіі (вул. Наватарская, д. 2а, 220053, г. Мінск, БелДІСС, комн. 412, тэл. +375 17 269 69 64, e-mail: ntc@belgiss.by):
- суправаджальны ліст УВА аб накіраванні дыпломнай і/або навукова-даследчай працы-фіналіста ўнутрывузаўскага адбору для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе;
- інфармацыйную карту ўдзельніка конкурсу;
- копію водзыву навуковага кіраўніка працы;
- кароткае апісанне працы;
- анатацыю да працы;
- іншыя дакументы і матэрыялы, якія пацвярджаюць апрабаванне вынікаў работы на канферэнцыях, наяўнасць публікацый па тэме працы, патэнтавую абароненасць вынікаў працы, укараненне вынікаў працы.
На другім этапе ў адпаведнасці з усталяванымі крытэрыямі праводзіцца экспертыза дыпломных і навукова-даследчых прац з прыцягненнем спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці з улікам спецыфікі прадстаўленай працы.
Рашэнне аб вызначэнні пераможцаў прымаецца конкурснай камісіяй, якая фарміруецца з прадстаўнікоў Дзяржстандарта, Міністэрства адукацыі, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці.
Пераможцам конкурсу і іх навуковым кіраўнікам на цырымоніі ўзнагароджання ўручаюцца дыпломы, даецца магчымасць размясціць прэзентацыю працы на сайтах Дзяржстандарта і Мінадукацыі ў глабальнай кампʹютарнай сетцы Інтэрнэт са звесткамі пра аўтара (аўтараў) і навуковым кіраўніку, апублікаваць працу ў выглядзе навуковага артыкула ў выданнях Дзяржстандарта.
Інфармацыя пра пераможцаў конкурсу публікуецца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчаецца на сайтах Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by) і Міністэрства адукацыі (www.edu.gov.by) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Інструкцыю аб парадку правядзення конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» і заахвочвання пераможцаў можна заказаць у БелДІСС па тэл.: + 375 17 269 69 12, а таксама набыць у спецыялізаванай краме «Стандарты» (г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, 220053, тэл. +375 17 269 68 77).
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе і неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІСС: 220053, г. Мінск, вул. Наватарская, д. 2а, к. 412 тэл. / факс +375 17 269 69 64, +375 17 269 69 54, е-mail: ntc@belgiss.by.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











