Конкурс «Лепшы менеджэр па якасці»
апублікавана 07.06.2023 17:59
Конкурс «Лепшы менеджэр па якасці» праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2005 № 61 штогод, пачынаючы з 2006 года.
У 2015 г. пастановай Дзяржстандарта ад 10 красавiка 2015 г. № 21 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу «Лепшы менеджэр па якасці» і заахвочвання пераможцаў і Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» і заахвочвання пераможцаў» зацверджана новая Інструкцыя па конкурсе «Лепшы менеджэр па якасці».
Мэта конкурсу:
- садзейнічанне павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і паслуг на знешнім і ўнутраным рынках;
- павышэнне аўтарытэту менеджараў па якасці і іміджу арганізацыі;
- распаўсюджванне перадавога вопыту ў галіне менеджменту якасці і садзейнічанне яго ўкараненню;
- уцягванне шырокага кола кіраўнікоў і спецыялістаў у работу па выкарыстанні сучасных форм і метадаў менеджменту якасці і сістэмнага менеджменту;
- выяўленне найбольш прафесійных менеджараў па якасці, прапаганда іх дасягненняў і распаўсюджванне вопыту;
- прыцягненне ўвагі кіраўнікоў да падрыхтоўкі персаналу ў галіне менеджменту якасці;
- павышэнне прафесійнага ўзроўню менеджараў па якасці і іміджу прафесіі.
У конкурсе могуць прымаць удзел менеджары па якасці, якія прадстаўляюць арганізацыі, якія маюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту якасці і працуюць па кірунку менеджменту якасці не менш трох апошніх гадоў і якія валодаюць высокім прафесійным узроўнем. Паўторны ўдзел у конкурсе дапускаецца не раней чым праз тры гады.
Конкурс праводзіцца для менеджараў па якасці ў намінацыях у залежнасці ад кірунку дзейнасці і колькасці працуючых:
- арганізацыі сферы вытворчасці з колькасцю працуючых да 500 чалавек;
- арганізацыі сферы вытворчасці з колькасцю працуючых ад 500 да 1000 чалавек;
- арганізацыі сферы вытворчасці з колькасцю працуючых ад 1000 да 5000 чалавек;
- арганізацыі сферы вытворчасці з колькасцю працуючых звыш 5000 чалавек;
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











