Укараненне сістэм энергетычнага менеджменту

апублікавана 03.02.2025 20:55


У Рэспубліцы Беларусь укараненне сістэм энергетычнага менеджменту, а таксама іх сертыфікацыя ажыццяўляюцца ў добраахвотным парадку. Асноўная мэта сістэмы энергетычнага менеджменту складаецца ва ўжыванні сістэмнага падыходу да дасягнення пастаяннага паляпшэння энергетычных вынікаў дзейнасці і сістэмы энергетычнага менеджменту.

Патрабаванні да стварэння, укаранення, падтрымання і паляпшэння сістэмы энергетычнага менеджменту ўстаноўлены дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь ДАСТ ISO 50001-2021 «Сістэмы энергетычнага менеджменту. Патрабаванні і кіраўніцтва па прымяненні»

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2020 г. № 65 “Аб змене пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях энергазберажэння" прадугледжана магчымасць для прадпрыемстваў, якія ўкаранілі і сертыфікавалі сістэмы энергетычнага менеджменту, скараціць работы пры правядзенні энергетычных абследаванняў (энергааўдытаў), што ў сваю чаргу дазволіць знізіць кошт энергетычнага аўдыту. Чакаецца, што пачатая мера будзе стымуляваць прадпрыемствы да ўкаранення гэтых сістэм.

Арганізацыямі Дзяржстандарта на сістэмнай аснове аказваецца метадычнае і кансультацыйнае садзейнічанне прадпрыемствам па пытаннях укаранення сістэм энергетычнага менеджменту. Такія сістэмы ў цяперашні час сертыфікаваны ў 16 арганізацый.