Парадак прыёму грамадзян, юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў
апублікавана 11.07.2023 14:55
ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ ПА СТАНДАРТЫЗАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Рэжым працы: 9:00-13:00 14:00-18:00
ПАРАДАК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН, ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ I IНДЫВIДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНIКАЎ
1.1. Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб (далей – прыём грамадзян), праводзiцца Старшынёй Дзяржстандарту, яго намеснiкамi па зацверджанаму Старшынёй Дзяржстандарту графiку.
Папярэднi запiс на прыём грамадзян да Старшынi Дзяржстандарту ажыццяўляе сакратар Старшынi Дзяржстандарту пры асабiстым звароце да яго заяўнiкаў, а таксама пры iх звароце па тэлефоне – +375 17 379 62 13.
Пры змяненнi ўзгодненага парадку прыёму грамадзян сакратар Старшынi павiнен паведамiць аб гэтым асобе, якая запiсалася на прыём, не пазней аднаго дня да плануемага дня правядзення прыёму грамадзян (у выключных выпадках – у той жа дзень да запланаванага часу прыёму грамадзян), а таксама паведамiць ёй аб днi, на якi пераносiцца прыём.
У выпадку адсутнасцi па ўважлiвай прычыне службовых асоб, якiя праводзяць прыём грамадзян, прыём ажыццяўляюць асобы, выконваючыя iх абавязкi.
1.2. Па рашэннi Старшынi Дзяржстандарту пры правядзеннi прыёму грамадзян могуць прымяняцца тэхнiчныя сродкi (аўдыё- i вiдэазапic, кiна- i фотаздымка), пра што заяўнiку паведамляецца да пачатку прыёму.
1.3. Графiк прыёму грамадзян у Дзяржстандарце размяшчаецца ў месцах, даступных для азнаямлення наведвальнiкаў, а таксама на афiцыйным сайце Дзяржстандарту ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











