Удзел у мiждзяржаўных тэхнiчных камiтэтах па стандартызацыi (МТК)
апублікавана 28.03.2023 16:29
Адным з асноўных напрамкаў развiцця нацыянальнай стандартызацыi з’яўляецца далучэнне арганiзацый прыватнага i дзяржаўнага сектара да работ па стандартызацыi.
Неабходнасць iх удзелу ў распрацоўцы стандартаў абгрунтавана тым, што праз патрабаваннi стандартаў ёсць магчымасць прасоўваць сваю тэхнiчную палiтыку, сёння ж стандарт фактычна выкарыстоўваецца як iнструмент заваёўвання рынку.
Работы па мiждзяржаўнай стандартызацыi, падрыхтоўцы пазiцыi Рэспублiкi Беларусь у цяперашнi час арганiзаваны i ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з Пагадненнем аб правядзеннi ўзгодненай палiтыкi ў сферы стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, асноватворнымi стандартамi сiстэмы мiждзяржаўнай стандартызацыi.
Пунктам 4.3.2 Даст 1.4-2020 «Мiждзяржаўная сiстэма стандартызацыi. Мiждзяржаўныя тэхнiчныя камiтэты па стандартызацыi. Правiлы стварэння i дзейнасцi» вызначана, што ў састаў МТК уключаюць па адным прадстаўнiку ад дзяржаў, якiя ўдзельнiчаюць у гэтым МТК, незалежна ад статусу гэтых дзяржаў у дадзеным МТК.
Зацiкаўленасць у дзейнасцi МТК прадугледжвае ўдзел у распрацоўцы мiждзяржаўных стандартаў, разгляд iх праектаў, удзел у пасяджэннях МТК i г. д.
У выпадку зацiкаўленасцi ў дзейнасцi МТК неабходна прадставiць у БелДIСС кантактныя даныя эксперта для ўдзелу ў работах МТК з зазначэннем прозвiшча, iмя i iмя па бацьку (цалкам), пасады i месца працы, рабочага тэлефона, адраса электроннай пошты.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











