Сёння ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы

опубликовано 21.02.2025 11:02


Дарагія сябры!

Мова, фальклор, літаратурная спадчына – гэта вялікая неад'емная частка культуры кожнага народа. З імі звязаны самабытныя традыцыі, якія беражліва захоўваюцца, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І, безумоўна, родная мова служыць найважнейшым складальнікам нацыянальнай ідэнтычнасці, кансалідуе людзей вакол агульнай гісторыі і агульных мэт. Са стратай роднай мовы знікаюць і культура, і нацыянальная самасвядомасць, і будучыня народа.

Менавіта таму наша агульная задача – берагчы, захоўваць і развіваць родную мову, пашыраць сферы яе прымянення, знаходзіць новыя формы для павышэння агульнага ўзроўню моўнай пісьменнасці і культуры.

Жадаю ўсім, каб родная мова заўсёды спрыяла прагрэсу, салідарнасці, узаемаразуменню і дыялогу. Няхай роднае слова, як і родная зямля, як і трывалыя сямейныя карані, заўсёды дапамагае, надае сіл, энергіі і натхнення для новых поспехаў і выдатных спраў! Няхай родная мова гучыць цудоўнай музыкай доўгія гады!

Будзем берагчы і развіваць нашу мову, заставацца прыхільнымі да нашай гісторыі і вытокаў, будзем дастойнымі прадаўжальнікамі справы нашых продкаў.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт        А.М.Маргунова