КІСЛЕНКА Іван Андрэевіч
апублікавана 05.02.2025 15:05

КІСЛЕНКА
Іван Андрэевіч —
намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
тэл. +375 17 354 96 61
Нарадзіўся ў г. Полацку ў 1977 г.
У 2000 г. скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «радыётэхніка», а ў 2013 г. прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «інавацыйны менеджмент» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 г. лабарантам кафедры аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і праграмавання ва ўніверсітэце, у якім вучыўся. Пасля яго завяршэння працаваў у ААТ «Полацкі малочны камбінат», дзе прайшоў шлях ад інжынера-электроніка да намесніка генеральнага дырэктара па перапрацоўчай прамысловасці.
У 2023 – 2024 гадах — вядучы дзяржаўны інспектар, галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага аддзела Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта, намеснік дырэктара па стандартызацыі і кіраванні якасцю Віцебскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
З чэрвеня 2024 г. па студзень 2025 г. узначальваў дадзены цэнтр.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2025 г. № 24 прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











