Энергазберажэнне
апублікавана 05.11.2018 15:33
Энергетычныя патрэбнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь задавальняюцца ў асноўным за кошт выкарыстання арганічнага паліва, большая частка якога імпартуецца. Таму павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі з'яўляецца для рэспублікі ўмовай устойлівага развіцця эканомікі.
Многія найбуйнейшыя індустрыяльна развітыя краіны вызначылі для сябе сур'ёзныя мэты па зніжэнні энергаспажывання. Наша рэспубліка ідзе па такім жа шляху, паслядоўна праводзячы дзяржаўную палітыку, накіраваную на эфектыўнае выкарыстанне энергарэсурсаў. У краіне ажыццяўляецца планамерная работа па зніжэнні энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, уцягванні ў паліўна-энергетычны баланс мясцовых відаў паліва і аднаўляльных крыніц энергіі.
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, якое надзелена дзяржаўна-ўладнымі паўнамоцтвамі і ажыццяўляе спецыяльныя (выканаўчыя, кантрольныя, рэгулюючыя і іншыя) функцыі ўпаўнаважанага рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы энергазберажэння.
Асноўнымі задачамі Дэпартамента па энергаэфектыўнасці з'яўляюцца:
правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі;
тэхнічнае нарміраванне, стандартызацыя і пацвярджэнне адпаведнасці энергаспажывальных прадукцыі, работ і паслуг, кантроль за адпаведнасцю тэхніка-эканамічных паказчыкаў энергаспажывальнага і энергагенерыруючага абсталявання дзяржаўным стандартам, нормам і патрабаванням у сферы эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў;
удзел у правядзенні ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай экспертызы энергетычнай эфектыўнасці;
забеспячэнне ва ўстаноўленым парадку нагляду за:
рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі;
ажыццяўленнем карыстальнікамі і вытворцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў мер па эканоміі гэтых рэсурсаў і захаваннем нормаў расходу кацельна-пячнога паліва, электрычнай і цеплавой энергіі.
Больш падрабязная інфармацыя аб дзейнасці Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, у тым ліку аб ходзе рэалізацыі праектаў па эканоміі і эфектыўным выкарыстанні энергарэсурсаў, укараненні найноўшых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання, а таксама аб спосабах эканоміі энергарэсурсаў у побыце размешчана на афіцыйным сайце energoeffekt.gov.by.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











