ТАТАРЫЦКІ Валянцін Баляслававіч
апублікавана 20.02.2023 11:24

ТАТАРЫЦКІ
Валянцін Баляслававіч —
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
тэл. +375 17 379 62 13
Нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў 1963 г.
У 1986 г. скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «паўправаднікі і дыэлектрыкі».
З 1986 па 1999 г. – інжынер розных службовых узроўняў завода «Сенсар» Мінскага вытворчага аб'яднання «Гарызонт» і створанага на яго базе навукова-вытворчага комплексу мікраэлектронікі «Сігнал».
З 1999 г. займаў кіруючыя пасады ў ААТ «Рудзенск», а ў 2009 г. назначаны яго дырэктарам.
У гэтым жа годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
З 2015 па 2019 г. – Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2019 г. № 24 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржстандарт
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь











